Трымальнікі картак ААТ «ААБ Беларусбанк» сталі часцей здзяйсняць дабрачынныя плацяжы шляхам дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання. У 2013 годзе на карысць Міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб'яднання «ЮніХелп» праз інфакіёскі Беларусбанка (у т.л. з функцыяй cash-in), а таксама з выкарыстаннем сэрвісаў «SMS-банкінг», «ТВбанкінг», «М-банкінг», «Інтэрнэт-банкінг» было пералічана больш за 1,2 млрд. руб., што на 33% болей, чым у 2012 годзе.
Гэта арганізацыя ажыццяўляе збор грашовых сродкаў для аказання дапамогі сіротам, дзецям і моладзі з асаблівасцямі фізічнага і псіхічнага развіцця, дзецям-інвалідам, дзіцячым дамам, прытулкам, тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і ішым сацыяльным і медыцынскім установам.
Дзякуючы сабраным у 2013 годзе ахвяраванням 30 дзяцей, якія маюць патрэбу ў правядзенні аперацыі, лячэнні або рэабілітацыі, і 8 сацыяльных устаноў Беларусі атрымалі дапамогу.
Дзеці змаглі прайсці дарагія курсы лячэння і рэабілітацыі ў замежных клініках, набыта неабходнае медыцынскае абсталяванне і медыкаменты для дзяцей-інвалідаў. Частка сабраных грашовых сродкаў накіравана ў дамы дзіцяці і спецыялізаваныя школы-інтэрнаты для правядзення рамонтных работ, закупкі мэблі і абсталявання, арганізацыі святочных мерапрыемстваў.