Навіны банка і прэс-рэлізы
27.01.2014

«Беларусбанк» устанавіў з 27 студзеня 2014 года працэнтныя стаўкі па нанава прымаемых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» з 27.01.2014 устанавіў працэнтную стаўку па нанава прымаемых тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях:

- «Прыярытэт» - у памеры 43% гадавых;

 

- «Гарантаваны даход»:

  • тэрмінам  на 15 дзён - у памеры 38% гадавых;
  • тэрмінам  на 35 дзён - у памеры 44% гадавых.

(Па раней прынятых на вызначаныя тэрміны ўкладах «Гарантаваны даход», устаноўлены памер працэнтнай стаўкі прымяняецца з даты аўтаматычнага  перазаключэння на новы тэрмін, пачынаючы з 27.01.2014);

 

- «Навагодні»:

  • за 1-ы месяц захоўвання ўкладу (лічачы з дня адкрыцця ўкладнога рахунку) - у памеры  43% гадавых;
  • за 2-і месяц захоўвання ўкладу (лічачы з дня адкрыцця ўкладнога рахунку) -  у памеры 44% гадавых;
  • за 3-і месяц захоўвання ўкладу (лічачы з дня адкрыцця ўкладнога рахунку) -  у памеры 45% гадавых;

 

- «Інтэрнэт-дэпазіт» - асноўны даход у памеры 44% гадавых.  

Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў)

Падрабязнасці па тэлефоне 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!