Навіны банка і прэс-рэлізы
22.01.2014

Пазачарговы агульны сход акцыянераў 30.01.2014

Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, паведамляе аб правядзенні 30 студзеня 2014 года ў адпаведнасці з загадам Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з наступнай павесткай дня:

1.1. Аб пераводзе (змяненні катэгорыі/тыпу) акцый ААТ «ААБ Беларусбанк» у прывілеяваныя акцыі першага тыпу.

1.2. Аб унясенні змянення ў Статут ААТ «ААБ Беларусбанк».

1.3. Аб устанаўленні памераў узнагароджання членам Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк».

Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць азнаёміцца з інфармацыяй па пытанні павесткі дня і запоўніць бюлетэнь для завочнага галасавання (па 24 студзеня 2014 года), а таксама з рашэннем, прынятым пазачарговым Агульным сходам акцыянераў банка (пасля 30 снежня), па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, пакой 415.

Дата заканчэння прыёму бюлетэняў - 24 студзеня 2014 года.

Прыняўшымі ўдзел у Агульным сходзе акцыянераў лічацца асобы, запоўненыя бюлетэні якіх атрыманы ў вызначаным парадку.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 309 04 08, 309 11 23.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!