Навіны банка і прэс-рэлізы
16.01.2014

«Аўтааплата» Беларусбанка спрашчае кантроль за станам рахункаў (прэс-рэліз)

У трымальнікаў картак ААТ «ААБ Беларусбанк», якія карыстаюцца паслугай «Аўтааплата», знікае неабходнасць увесь час кантраляваць своечасовасць папаўнення баланса асабовых і абаненцкіх рахункаў. Неабходны плацеж здзяйсняецца ў аўтаматычным рэжыме - патрабуемая сума грашовых сродкаў спісваецца з рахунку, а трымальніку карткі прыходзіць апавяшчэнне аб праведзенай аперацыі.

У цяперашні час у кліентаў банка існуе магчымасць аўтаматычнай аплаты паслуг мабільнай сувязі (МТС, life:) і Velcom), стацыянарнага тэлефона (РУП «Белтэлекам»), камунальных плацяжоў (у т.л. за электраэнергію, газазабеспячэнне),  Інтэрнэт-правайдараў (у т.л. byfly, Космас ТВ, Атлант Тэлекам) і іншых арганізацый - удзельнікаў  сістэмы «Разлік».

Зарэгістраваць паслугу «Аўтааплата» можна ў любым інфакіёску Беларусбанка, а для аўтааплаты паслуг аператараў мабільнай сувязі - таксама з выкарыстаннем паслугі «М-банкінг».

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!