Дзейнасць банка ў студзені-снежні 2013 года была накіравана на рашэнне задач, вызначаных Асноўнымі паказчыкамі развіцця на 2013 год і Зводным планам мерапрыемстваў на 2013 год па іх рэалізацыі, а таксама на дасягненне індыкатыўных параметраў Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2013 год.
На 01.01.2014 нарматыўны капітал банка склаў 21 трлн. рублёў, статутны фонд - 16,7 трлн. рублёў, або 1 276 млн. еўра, рэсурсная база - 159 трлн. рублёў, павялічыўшыся за 2013 год на 23 %, або на 30 трлн. рублёў.
(Тут і далей лічбы прыведзены на аснове методыкі індыкатыўных параметраў НБ РБ).
Аб'ём сродкаў карпаратыўных кліентаў - 52 трлн. рублёў.
Аб'ём рэсурсаў, прыцягнутых шляхам размяшчэння аблігацый сярод юрыдычных асоб, на 01.01.2014 склаў 1 329 млрд. рублёў, у тым ліку 543 млрд. рублёў і 83 млн. долараў ЗША ў эквіваленце.
Сродкі фізічных асоб (без уліку налічаных працэнтаў і каштоўных папер) - 49 трлн. рублёў, у тым ліку 19 трлн. рублёў у беларускіх рублях, у замежнай валюце 3 млрд. долараў ЗША ў эквіваленце.
Па стане на 01.01.2014 праз аблігацыі для фізічных асоб прыцягнута 2 трлн. рублёў, у т.л. 15 млрд. рублёў, 185 млн. долараў ЗША, 24 млн. еўра.
Аб'ём прадастаўленых ААТ «ААБ Беларусбанк» замежнымі банкамі і фінансавымі кампаніямі крэдытных рэсурсаў складае 1 892 млн. долараў ЗША.
Аб'ём крэдытнага партфеля банка - 113 трлн. рублёў, у тым ліку крэдыты юрыдычным асобам - 76 трлн. рублёў, крэдыты фізічным асобам - 37 трлн. рублёў.
Сума льготных крэдытаў, выдадзеных насельніцтву ў адпаведнасці з Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (№№ 13, 185, 195, 75, 368) дасягнула 33 трлн. рублёў.
Па стане на 01.01.2014 у абарачэнні знаходзяцца 5,4 млн. плацежных картак ААТ «ААБ Беларусбанк».
Функцыянуе 1 222 банкаматаў, 2 299 інфакіёскаў, 39 тысяч электронных тэрміналаў у прадпрыемствах гандлю і сэрвісу, 2 тысячы пунктаў выдачы наяўных, 2 тысячы пунктаў прыёму камунальных плацяжоў.
Доля безнаяўных аперацый па плацежных картках у агульным аб'ёме расходных аперацый з выкарыстаннем плацежных картак у сетцы банка за снежань 2013 года склала 29,41 %.
За справаздачны перыяд аб'ём валютна-абменных аперацый з удзелам фізічных асоб з наяўнай замежнай валютай склаў (з улікам канверсіі) у эквіваленце долараў ЗША па пакупцы 2 351 млн., па продажы 2 277 млн.
Філіяльная сетка банка складаецца з 34 філіялаў (у т.л. 6 філіялаў-абласных (Мінскага) упраўленняў), 97 цэнтраў банкаўскіх паслуг і 1 738 аддзяленняў (з якіх 825, або 47 % ад агульнай колькасці аддзяленняў, размешчана ў гарадах і 913, або 53 %, - у сельскай мясцовасці).
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»