Навіны банка і прэс-рэлізы
10.01.2014

Італьянскія фінансавыя колы выказваюць гатоўнасць супрацоўніцтва з Беларусбанкам (прэс-рэліз)

Адбыўся візіт дэлегацыі ААТ «ААБ Беларусбанк» у італьянскае дзяржаўнае экспартна-крэдытнае агенцтва SACE S.p.A. У ходзе візіту праведзены перамовы з італьянскім банкам і кампаніяй SACE S.p.A. Абмяркоўвалася магчымасць атрымання  фінансавання і страхавога пакрыцця і іншых рабочых пытанняў па сумесна рэалізуемых праектах. Італьянскаму боку была прадастаўлена актуальная інфармацыя аб стане банкаўскага сектара Рэспублікі Беларусь і Беларусбанка ў прыватнасці.

У ходзе перамоў была адзначана гатоўнасць агенцтва SACE S.p.A. працягваць супрацоўніцтва з ААТ «ААБ Беларусбанк» у рамках існуючага ліміту, устаноўленага на Рэспубліку Беларусь. Былі  таксама агучаны як намеры, так і станоўчыя рашэнні  адносна выдачы страхавога поліса па асобных рэалізуемых праектах.

Візіт адбыўся пры падтрымцы італьянскага банка Intesa Sanpaolo.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»