ААТ «ААБ Беларусбанк» устанаўлівае з 01 студзеня 2014 года налічэнне заахвочвальнага працэнтнага даходу па наступных тэрміновых банкаўскіх укладах (дэпазітах) у беларускіх рублях:
- «Ашчадны» - у памеры 18% гадавых;
- «Ваш выбар» (незалежна ад штодзённага астатку ўкладу) - у памеры 17% гадавых;
- «Прэміяльна - накапляльны «Дзіцячы» - у памеры 19% гадавых;
- «Класік плюс» - у памеры 17,7% гадавых,
- Накапляльны - у памеры 17% гадавых.
Налічэнне заахвочвальнага працэнтнага даходу ажыццяўляецца на штодзённыя фактычныя астаткі ўказаных відаў укладаў за перыяд з 01.01.2014 або дня адкрыцця ўкладу (дэпазіту) пасля ўказанай даты па 30.01.2014 (уключна).
Далучэнне да астатку ўкладу заахвочвальнага працэнтнага даходу ажыццяўляецца 31.01.2014.
Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў)Падрабязнасці па тэлефоне 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка»
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»