Навіны банка і прэс-рэлізы
24.12.2013

Віншуем вас з Нараджэннем Хрыстовым, Новым годам і Днём фінансавых і банкаўскіх работнікаў!

Паважаныя калегі, кліенты, партнёры!

Дарагія сябры! 

Віншуем вас з Нараджэннем Хрыстовым, Новым годам і Днём фінансавых і банкаўскіх работнікаў!

Ёсць нейкі сімвал у тым, што такія светлыя сямейные святы ў календары стаяць побач з нашым прафесійным святам. Мы разам адна вялікая сям'я, адна каманда! Поспех банка - поспех усіх і кожнага!

Пераступаючы рысу часоў, дзякуем за ўсё добрае, што было ў адыходзячым годзе, і будуем планы на будучыню. Няхай ўсё задуманае спраўдзіцца!

Шчасця, здароўя, дабрабыту вам, вашым родным і блізкім!

Росквіту нашаму банку!

Міру і згоды нашаму агульнаму дому! 

З добрымі пажаданнямі,
Наглядальны савет
Праўленне

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!