Навіны банка і прэс-рэлізы
24.12.2013

Новая версія дадатку «M-Belarusbank» для мабільных прылад з АС Android

Паважаныя кліенты! Паведамляем аб запуску новай версіі дадатку M-Belarusbank для мабільных прылад з АС Android.

Адметнай рысай новай версіі з'яўляецца магчымасць усталявання і рэгістрацыі дадатку на мабільныя прылады, як падтрымліваючыя SIM-карты, так і не падтрымліваючыя іх (напрыклад, планшэтныя камп'ютары). Акрамя таго, у новай версіі дадатку значна ўдасканалены карыстальніцкі інтэрфейс і рэалізаваны шэраг карысных функцый, сярод якіх: магчымасць пошуку і прагляду інфармацыі аб курсах валют, групіроўкі і фільтрацыя выбраных аперацый у раздзеле «Избранное», здзяйсненне званка ў Кантакт-цэнтр банка ў раздзеле «Контакты», прагляд інфармацыі аб рэкламных акцыях і навінах банка і інш.

Новая версія дадатку даступна для бясплатнага ўсталявання ў магазіне дадаткаў Play Маркет і на сайце www.m-bank.by. Карыстальнікам больш ранняй версіі для выкарыстання новых функцыянальных магчымасцяў неабходна абнавіць дадатак.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!