Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, паведамляе аб правядзенні 26 снежня 2013 года ў адпаведнасці з загадам Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з наступнай павесткай дня:
1. Аб карэкціроўцы нарматываў размеркавання прыбытку на 2013 год.
2. Аб нарматывах расходавання сродкаў з прыбытку ў 2014 годзе.
Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць азнаёміцца з інфармацыяй па пытанні павесткі дня і запоўніць бюлетэнь для завочнага галасавання (па 23 снежня), а таксама з рашэннем, прынятым пазачарговым Агульным сходам акцыянераў банка (пасля 26 снежня), па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, пакой 415.
Дата заканчэння прыёму бюлетэняў - 23 снежня 2013 года.
Прыняўшымі ўдзел у Агульным сходзе акцыянераў лічацца асобы, запоўненыя бюлетэні якіх атрыманы ў вызначаным парадку.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 309 04 08, 309 11 23.