Навіны банка і прэс-рэлізы
19.12.2013

Новая паслуга ў інфакіёсках

Паважаныя кліенты! У інфакіёсках ААТ «ААБ Беларусбанк» рэалізавана новая паслуга - пакупка латарэйных білетаў «Ваша лато» РУП «Беларускія латарэі».

У рамках адной аперацыі ў інфакіёску Вы зможаце набыць да 5-ці латарэйных білетаў «Ваша лато».

Пасля правядзення аперацыі раздрукоўваецца карт-чэк, які з'яўляецца пацвярджэннем пакупкі латарэйных білетаў і дае Вам права ўдзельнічаць у розыгрышы латарэі. На карт-чэку будуць указаны нумар тыражу латарэі і нумары набытых білетаў.

Праверыць латарэйны білет, набыты такім спосабам, Вы зможаце з выкарыстаннем сэрвісу «М-банкінг», у інфакіёсках і (або) установах ААТ «ААБ Беларусбанк», у рэалізатараў латарэйных білетаў і на карпаратыўным сайце РУП «Беларускія латарэі», а таксама ва ўстановах ААТ «Белаграпрамбанк», ААТ «Белінвестбанк» і РУП «Белпошта».

У выпадку калі набыты ў інфакіёску латарэйны білет будзе выйгрышным, то сума выйгрышу (у памеры да 20 б.в.) будзе залічана на рахунак карткі,  з выкарыстаннем якой Вы правялі аперацыю пакупкі.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!