Навіны банка і прэс-рэлізы
17.12.2013

Вынікі дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» за студзень-лістапад 2013 года (прэс-рэліз)

Дзейнасць банка ў студзені-лістападзе 2013 года была накіравана на вырашэнне задач, вызначаных Асноўнымі паказчыкамі развіцця на 2013 год і Зводным планам мерапрыемстваў на 2013 год па іх рэалізацыі, а таксама на дасягненне індыкатыўных параметраў Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2013 год.

Нарматыўны капітал банка на 01.12.2013 склаў 21 трлн. рублёў.

Статутны фонд - 16,2 трлн. рублёў, або 1 277 млн. еўра.

Рэсурсная база банка за студзень-лістапад 2013 года павялічылася на 22 %, або на 28 трлн. рублёў, і склала 157 трлн. рублёў.

 (Тут і далей лічбы прыведзены на аснове методыкі індыкатыўных параметраў НБ РБ).

Аб'ём сродкаў карпаратыўных кліентаў - 51 трлн. рублёў.

Аб'ём рэсурсаў, прыцягнутых шляхам размяшчэння аблігацый сярод юрыдычных асоб, на 01.12.2013 склаў 1 116 млрд. рублёў, у тым ліку 598 млрд. рублёў і 56 млн. долараў ЗША ў эквіваленце.

Сродкі фізічных асоб (без уліку налічаных працэнтаў і каштоўных папер) - 48 трлн. рублёў, у тым ліку 18,5 трлн. рублёў у беларускіх рублях, у замежнай валюце 3 млрд. долараў ЗША ў эквіваленце.

Праз аблігацыі для фізічных асоб прыцягнута 1,6 трлн. рублёў, у т.л. 20 млрд. рублёў, 139 млн. долараў ЗША, 22  млн. еўра.

Запазычанасць ААТ «ААБ Беларусбанк» перад замежнымі банкамі і фінансавымі кампаніямі па замежных крэдытных рэсурсах склала  1 924 млн. долараў ЗША.

Аб'ём крэдытаў кліентам банка склаў 111 трлн. рублёў, у тым ліку: крэдыты юрыдычным асобам - 74 трлн. рублёў, крэдыты  фізічным асобам - 37 трлн. рублёў.

Астатак запазычанасці фізічных асоб па льготных крэдытах у адпаведнасці з Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (№№ 13, 185, 195, 75, 368) дасягнуў 32 трлн. рублёў.

У абарачэнні знаходзяцца больш за 5 млн. плацежных картак ААТ «ААБ Беларусбанк». 

Функцыянуе 1 211 банкаматаў, 2 236 інфакіёскаў, 38 тысяч электронных тэрміналаў у прадпрыемствах гандлю і сэрвісу, 2 тысячы пунктаў выдачы наяўных, 2 тысячы  пунктаў прыёму камунальных плацяжоў.

Доля безнаяўных аперацый па плацежных картках у агульным аб'ёме расходных аперацый з выкарыстаннем плацежных картак у сетцы банка за лістапад 2013 года склала 27,94%.  

За справаздачны перыяд аб'ём валютна-абменных аперацый з удзелам фізічных асоб з наяўнай замежнай валютай склаў (з улікам канверсіі) у эквіваленце долараў ЗША па пакупцы 2 143,1 млн., па продажы 2 062,4 млн.

Філіяльная сетка банка складаецца з 35 філіялаў (у т.л. 6 філіялаў-абласных (Мінскага) упраўленняў), 96 цэнтраў банкаўскіх паслуг і 1 744 аддзяленняў (з якіх 827, або 47 % ад агульнай колькасці аддзяленняў, размешчана ў гарадах і 917, або 53 %, - у сельскай мясцовасці).

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!