З 16.12.2013 пачынаецца размяшчэнне 4 - 6 выпускаў дзяржаўных аблігацый, намініраваных у доларах ЗША, для фізічных асоб.
Тэрмін абарачэння аблігацый складае 1 год, стаўка даходнасці - 7 % гадавых, наміналы аблігацый - 100, 1000 і 5000 долараў ЗША.
ААТ «ААБ Беларусбанк» выступае арганізатарам і банкам-агентам па ўказаных выпусках дзяржаўных аблігацый. Продаж і пагашэнне аблігацый, выплата працэнтнага даходу па іх ажыццяўляюцца ў філіялах, цэнтрах банкаўскіх паслуг і аддзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк».
Абавязацельствы па пагашэнні аблігацый і выплаце даходу па іх забяспечаны сродкамі рэспубліканскага бюджэта і іншай маёмасцю, якая знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці. Указаныя плацяжы з'яўляюцца першачарговымі ў адносінах да іншых плацяжлў з бюджэта.