Навіны банка і прэс-рэлізы
13.12.2013

Беларусбанк спыняе аперацыі з латвійскімі латамі (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» спыняе з 17.12.2013 ажыццяўленне ўсіх відаў валютна-абменных аперацый і банкаўскіх пераводаў (плацяжоў) з латвійскімі латамі. Гэты крок звязаны з увядзеннем Латвіяй у абарачэнне адзінай валюты еўразоны - еўра. Як паведамлялася раней, 9 ліпеня 2013 года Савет міністраў эканомікі і фінансаў краін Еўрасаюза прыняў афіцыйнае рашэнне аб уступленні Латвіі ў еўразону з 1 студзеня 2014 г.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!