Навіны банка і прэс-рэлізы
13.12.2013

«Беларусбанк» будзе генеральным партнёрам федэрацыі футбола яшчэ два гады (прэс-рэліз)

«Беларусбанк» і АБФФ падпісалі новае пагадненне аб партнёрстве на два гады (2014-2015). Такім чынам, «Беларусбанк» будзе генеральным партнёрам Беларускай федэрацыі футбола яшчэ два гады, а афіцыйная назва чэмпіянату краіны застанецца такой жа, як і ў мінулым сезоне: «Беларусбанк - чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе». Адпаведны дагавор  падпісалі старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык і старшыня БФФ, старшыня праўлення Банка развіцця Сяргей Румас. Падпісанне адбылося 10 снежня 2013 года ў Нацыянальнай бібліятэцы на цырымоніі  закрыцця сезона-2013.

«Супрацоўніцтва з «Беларусбанкам» стала плённым і ўзаемна цікавым, таму было прынята рашэнне аб яго падаўжэнні, - сказаў старшыня АБФФ Сяргей Румас. - Мы без праблем прыйшлі да агульнага рашэння аб падаўжэнні нашых адносін. Федэрацыя атрымала надзейнага партнёра, бо «Беларусбанк» - лепшы банк краіны. Мы вельмі рады, што гэта структура выкарыстоўвае свае фінансавыя магчымасці для развіцця беларускага футбола».

image2 

На фота (злева направа): старшыня праўлення ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» Сяргей Румас, старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык

На цырымоніі былі аб'яўлены лепшыя футбалісты, трэнер і суддзі года. Прыз лепшаму іграку і нападаючаму 23-га нацыянальнага першынства, галоўнаму бамбардзіру БАТЭ Віталію Радзівонаву ўручылі  С.Пісарык і Э. Малафееў.

«Для мяне вялікі гонар выходзіць на сцэну  разам з легендарным трэнерам Эдуардам Малафеевым, - адзначыў С.Пісарык пры ўручэнні, - маёй любімай камандай была і застаецца мінскае «Дынама» ўзору 1982-га года. Гэта была лепшая паўабарона савецкага футбола. І БАТЭ ёсць на каго раўняцца! Уручаючы дыплом Віталію Радзівонаву як лепшаму бамбардзіру, аддаю належнае яго таленту. Без галоў не будзе перамог! Без перамог не стаць лепшай камандай!»

image1

На фота (злева направа): старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык, намеснік генеральнага дырэктара ФК «БАТЭ» па спартыўных пытаннях Кірыл Альшэўскі, заслужаны трэнер СССР Эдуард Малафееў

За ўклад у развіццё айчыннага футбола «Беларусбанку» была ўручана Падзяка АБФФ. Падтрымліваючы спорт, найбуйнейшы фінансавы інстытут краіны дэманструе сацыяльную адказнасць бізнеса. 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!