«Беларусбанк» з 12 снежня 2013 года ўстанаўлівае працэнтную стаўку як па нанава прымаемых, так і адкрытых у перыяд з 04.12.2013 да 12.12.2013 тэрміновых банкаўскіх укладах (дэпазітах) у беларускіх рублях «Гарантаваны даход» на 35 дзён - у памеры 45% гадавых (па ўкладах, прынятых да 04.12.2013, устаноўлены памер працэнтнай стаўкі прымяняецца з даты аўтаматычнага перазаключэння на новы тэрмін, пачынаючы з 12.12.2013).
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»