Арганізацыйны камітэт Міжнароднага фестывалю-конкурсу «Выбар года», грунтуючыся на маркетынгавым даследаванні спажывецкіх пераваг, меркаванні экспертнага савета, рэкламнай камісіі, журы аргкамітэту конкурсу, назваў ААТ «Акцыянерны Ашчадны банк «Беларусбанк» лідарам у намінацыі «Банк №1» у Беларусі. Узнагарода фестывалю-конкурсу - медаль «Выбар Года 2013» была ўручана падчас урачыстай цырымоніі, якая адбылася 12 снежня 2013 года ў сталічным тэатры караоке «Багема». Атрымліваючы дыплом і медаль, намеснік старшыні праўлення У.А.Занько адзначыў, што «Банкам №1» Беларусбанк становіцца ўжо шосты раз: «Гэта выбар нашых кліентаў, ацэнка якасці працы структурных падраздзяленняў найстарэйшага банка краіны і ўстаноўка на далейшыя поспехі».
На фота: намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» У.А. Занько
Сярод намінантаў былі і кліенты банка. Атрымліваючы ўзнагароду ў намінацыі лепшы чатырохзоркавы атэль, дырэктар атэля «Мінск» М.Р. Жураўскі, падзякаваўшы арганізатарам, адзначыў і ролю банка ў развіцці айчыннага гасцінічнага бізнесу, сказаўшы пры гэтым, што дзякуючы падтрымцы Беларусбанка атэль развіваецца і квітнее.
Міжнародны фестываль-конкурс «Выбар года» ў Беларусі пачаў сваю дзейнасць у 2002г. Гэта агульнанацыянальны штогадовы праект, які займаецца вызначэннем і далейшай папулярызацыяй найбольш якасных і вядомых тавараў і паслуг у розных таварных катэгорыях на беларускім рынку. Асноўная мэта праекта: комплексная ацэнка якасці і папулярнасці канкрэтнага тавара ці паслугі сярод спажыўцоў і экспертаў-прафесіяналаў з мэтай выбару-выяўлення лідараў года ў кожнай намінацыі. Праект ініцыяваны кампаніяй Fеstivals International (ЗША) і European Marketing Foundation (Еўрапейскі фонд сацыяльных даследаванняў). На сённяшні дзень прадстаўніцтвы «Выбар года» адкрыты ва Украіне, Казахстане, Рэспубліцы Беларусь, Кыргызтане, Узбекістане, Малдове.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»