ААТ «ААБ Беларусбанк» з 12.12.2013 уводзіць новы тэрміновы банкаўскі ўклад у замежнай валюце «Навагодні» на наступных умовах:
- тэрмін захоўвання ўкладу 3 месяцы;
- памер працэнтнай стаўкі па ўкладзе:
- за 1-ы месяц захоўвання - 5% гадавых;
- за 2-і месяц захоўвання - 5,5% гадавых;
- за 3-і месяц захоўвання - 6% гадавых.
- мінімальная сума першапачатковага ўзносу і сума незніжаемага астатку ўкладу 1 000 долараў ЗША або 1 000 еўра;
- магчымасць да тэрміну вяртання ўкладу ажыццяўляць расходныя аперацыі ў межах часткі астатку ўкладу, якая перавышае суму незніжаемага астатку ўкладу;
- папаўненне ўкладу на працягу першых 2-х месяцаў захоўвання.
----------------------------------------------------------------------------------------------------
З 10.12.2013 адноўлена афармленне ашчадных сертыфікатаў у беларускіх рублях з тэрмінам абарачэння 1 месяц, працэнтная стаўка па нанава афармляемых ашчадных сертыфікатах устаноўлена ў памеры 45% гадавых, мінімальная сума размяшчэння - 10 000 000 беларускіх рублёў.
----------------------------------------------------------------------------------------------------
Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў).
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»