Навіны банка і прэс-рэлізы
03.01.2014

Банкаўская картка - універсальны навагодні падарунак

Напярэдадні калядных і навагодніх святаў як ніколі востра паўстаюць «адвечныя» пытанні - чым парадаваць сваіх сяброў, родных і блізкіх, які арыгінальны, незвычайны і запамінальны падарунак ім падарыць? На шчасце, недахопу ў выбары няма - на рынку пастаянна з'яўляюцца новыя цікавыя прапановы, пычынаючы ад дзіцячых цацак і заканчваючы разнастайнымі электроннымі гаджэтамі. Аднак шырыня выбару, на жаль, не гарантуе, што Ваш падарунак стане жаданым. Прапанова, якую смела можна назваць універсальным падарункам - падарачная картка Maestro. Асаблівасцю гэтых картак з'яўляецца тое, што для іх афармлення не патрабуецца прад'яўленне дакумента, які сведчыць асобу, і яны могуць быць перададзены іншай асобе ў якасці падарунка. Падарачная картка мае спецыяльны дызайн, запакавана ў маляўнічы канверт і дазваляе здзяйсняць шырокі спектр безнаяўных плацяжоў, здымаць наяўныя грашовыя сродкі і папаўняць рахунак.

З падарачнай карткай Maestro Вы заўсёды ўгадаеце з падарункам!

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!