ААТ «ААБ Беларусбанк» з 4 снежня 2013 года ўстанавіў працэнтныя стаўкі па нанава прымаемых банкаўскіх укладах (дэпазітах) у беларускіх рублях:
- «Гарантаваны даход» (тэрмін захоўвання 35 дзён) - 43% гадавых (па раней прынятых укладах устаноўлены памер працэнтнай стаўкі прымяняецца з даты аўтаматычнага перазаключэння на новы тэрмін, пачынаючы з 04.12.2013);
- «Прыярытэт» (тэрмін захоўвання 3 месяцы) - 45% гадавых;
- «Інтэрнэт-дэпазіт» - 45% гадавых (па раней прынятых укладах, па якіх не парушана тэрміновасць, устаноўлены памер асноўнага даходу прымяняецца з 04.12.2013);
- «Навагодні»:
- за 1-ы месяц захоўвання ўкладу(лічачы з дня адкрыцця ўкладнога рахунку)- 44% гадавых;
- за 2-і месяц захоўвання ўкладу(лічачы з дня адкрыцця ўкладнога рахунку)- 45% гадавых;
- за 3-і месяц захоўвання ўкладу(лічачы з дня адкрыцця ўкладнога рахунку)- 46% гадавых.
Па нанава афармляемых ашчадных сертыфікатах з тэрмінам абарачэння 2 месяцы працэнтная стаўка ўстаноўлена ў памеры 45% гадавых.
З 04.12. 2013 па 01.02.2014 (уключна) адноўлены прыём грашовых сродкаў на тэрміновы банкаўскі ўклад (дэпазіт) у беларускіх рублях «Інтэрнэт-дэпазіт-Прэзент» з працэнтнай стаўкай - 44% гадавых.
Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў)
Падрабязнасці па тэлефоне 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».