Навіны банка і прэс-рэлізы
04.12.2013

Нямецкія банкіры высока ацанілі ролю «Беларусбанка» ў рэалізацыі інвестыцыйных праектаў (прэс-рэліз)

26 лістапада 2013 года ААТ «ААБ Беларусбанк» наведала дэлегацыя кансорцыума нямецкіх банкаў AKA Ausfuhrkredit-Gesellschaft mbH на чале з яго кіраўніком Маркам Венджыкам.

Вітаючы гасцей, старшыня праўлення  «Беларусбанка» Сяргей Пісарык адзначыў канструктывізм і развіццё ўзаемавыгадных кантактаў.

У ходзе адбыўшыхся перамоў бакі абмеркавалі перспектывы  развіцця міжбанкаўскага супрацоўніцтва. Адзначыўшы высокі ўзровень узаемадзеяння ў бягучым годзе, удзельнікі перамоў прааналізавалі папярэдні спіс праектаў, запланаваных да рэалізацыі на 2014 год. Намеснікам старшыні праўлення Уладзімірам Новікам, які курыруе міжнародны бізнес, германскаму боку была прадстаўлена актуалізаваная інфармацыя аб макраэканамічнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь і аб асноўных паказчыках дзейнасці  «Беларусбанка».

З мэтай маніторынга ходу рэалізацыі інвестыцыйных праектаў 27 лістапада б.г. дэлегацыя наведала горад Ліда. AKA Ausfuhrkredit-Gesellschaft mbH разам з Commerzbank AG фінансуюць мадэрнізацыю прадпрыемства ААТ «Лакафарба». Агульны кантрактны кошт праекта склаў 25,8 млн. еўра. Пастаўшчыком абсталявання па вытворчасці фталевага ангідрыду выступіла нямецкая кампанія MAVEG Industrieausrüstungen GmbH.

У гэтый жа дзень дэлегацыя нямецкіх банкіраў наведала ААТ «Мастоўдрэў», дзе таксама рэалізуецца інвестыцыйны праект пры фінансавай падтрымцы нямецкіх банкаў AKA Ausfuhrkredit-Gesellschaft mbH і LBBW. Пастаўшчыком абсталявання выступае вядомая кампанія Dieffenbacher. Агульны кантрактны кошт праекта складае 39,8 млн. еўра.

Замежнымі гасцямі была дадзена высокая ацэнка мэтаваму выкарыстанню фінансавых сродкаў і якасці рэалізацыі інвестыцыйных праектаў.

image

Падчас наведвання ААТ «Лакафарба»

На фота злева направа: намеснік кіраўніка падраздзялення развіцця  бізнесу Д. Райс, намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» У.Новік, дырэктар ААТ «Лакафарба» І.Сідараў, кіраўнік AKA Ausfuhrkredit-Gesellschaft mbH М. Венджык, супрацоўнік падраздзялення развіцця бізнесу AKA Ausfuhrkredit-Gesellschaft mbH А.Мельнікава, начальнік філіяла №400-Гродзенскага абласнога ўпраўлення  І.Гоман , дырэктар філіяла №413 (Ліда)У. Бужынскі.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!