У рамках пакета паслуг «Зарплатны» Беларусбанк прапануе аформіць міжнародныя карткі Visa Electron або Maestro. Яны дазваляюць здзяйсняць пакупкі ў гандлёва-сэрвісных арганізацыях па ўсім свеце, здзяйсняць інтэрнэт-плацяжы, аплачваць паслугі з дапамогай разнастайных сэрвісаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання. EMV-чып, якім асначаны карткі, забяспечвае дадатковую бяспеку пры ажыццяўленні аперацый.
Акрамя таго, трымальнікі пакета паслуг «Зарплатны» таксама змогуць скарыстацца шэрагам іншых, уключаных у яго прапаноў, сярод якіх скідка 50% на афармленне міжнароднай ашчаднай карткі Visa Electron, карткі для дзяцей БЕЛКАРТ «Дзіцячая» і карткі БЕЛКАРТ з індывідуальным дызайнам.
Пакет паслуг «Зарплатны» - новая прапанова ААТ «ААБ Беларусбанк» для кліентаў, з'яўляючыхся работнікамі прадпрыемстваў, якія супрацоўнічаюць з банкам па такім накірунку дзейнасці, як залічэнне і выплата заработнай платы з выкарыстаннем плацежных картак.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»