Навіны банка і прэс-рэлізы
19.11.2013

«Беларусбанк» прапануе кліентам новы ўклад - «Навагодні» (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» з 20.11.2013 уводзіць новы тэрміновы банкаўскі ўклад у беларускіх рублях «Навагодні» на наступных умовах:

- тэрмін захоўвання ўкладу 3 месяцы;

- памер працэнтнай стаўкі па ўкладзе:

  • за 1-ы месяц захоўвання - 49% гадавых;
  • за 2-і месяц захоўвання - 49,5% гадавых;
  • за 3-і месяц захоўвання - 50,5% гадавых.

- мінімальная  сума першапачатковага ўзносу і сума незніжаемага астатку ўкладу  5 000 000  беларускіх рублёў;

- магчымасць да тэрміну вяртання ўкладу здзяйсняць расходныя аперацыі ў межах часткі астатку ўкладу, якая перавышае суму незніжаемага астатку ўкладу;

- папаўненне ўкладу на працягу першых 2-х месяцаў захоўвання.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»