ААТ «ААБ Беларусбанк» устанаўлівае з 30.10.2013 налічэнне заахвочвальнага працэнтнага даходу па наступных тэрміновых банкаўскіх укладах (дэпазітах) у беларускіх рублях:
- «Ашчадны» ў памеры 18% гадавых;
- «Ваш выбар» (незалежна ад штогадовага астатку ўкладу) - у памеры 17% гадавых;
- «Прэміяльна-накапляльны «Дзіцячы» - у памеры 21% гадавых;
- «Класік плюс» - у памеры 19,7% гадавых;
- Накапляльны - у памеры 19% гадавых.
Налічэнне заахвочвальнага працэнтнага даходу ажыццяўляецца на штодзённыя фактычныя астаткі ўказаных відаў укладаў за перыяд з 30.10.2013 або адкрыцця ўкладу (дэпазіту) пасля ўказанай даты па 27.11.2013 (уключна).
Далучэнне да астатку ўкладу заахвочвальнага працэнтнага даходу ажыццяўляецца 28.11.2013.
Мы цэнім ваш выбар і ўдзячны за паслядоўнасць.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»