Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, паведамляе аб правядзенні 28 лістапада 2013 года ў адпаведнасці з загадам Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з наступнай павесткай дня:
1) Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Статут ААТ «ААБ Беларусбанк».
2) Аб зацвярджэнні цаны выкупу прывілеяваных акцый другога тыпу па патрабаванні акцыянераў - уладальнікаў прывілеяваных акцый другога тыпу.
3) Аб пераводзе (змяненні катэгорыі/тыпу) акцый ААТ «ААБ Беларусбанк».
Асобамі, якія маюць права на ўдзел у названым Агульным сходзе акцыянераў ад 28.11.2013 з правам голаса, з'яўляюцца:
акцыянеры - уладальнікі простых (звычайных) акцый ААТ «ААБ Беларусбанк» па ўсіх пытаннях павесткі дня;
акцыянеры - уладальнікі прывілеяваных акцый другога тыпу ААТ «ААБ Беларусбанк» па 1 і 2 пытаннях павесткі дня.
Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць азнаёміцца з інфармацыяй па пытанні павесткі дня і запоўніць бюлетэнь для завочнага галасавання (па 25 лістапада 2013 года), а таксама з рашэннем, прынятым пазачарговым Агульным сходам акцыянераў банка (пасля 28 лістапада 2013 года), па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, пакой 415.
Дата заканчэння прыёму бюлетэняў - 25 лістапада 2013 года.
Пры прыняцці рашэння Агульным сходам акцыянераў аб унясенні змяненняў у склад ААТ «ААБ Беларусбанк», прадугледжаных вышэйпаказанай павесткай дня, акцыянеры - уладальнікі прывілеяваных акцый ААТ «ААБ Беларусбанк» другога тыпу маюць права патрабаваць выкуп прыналежных ім прывілеяваных акцый другога тыпу ў выпадках і тэрміны, вызначаныя артыкулам 78 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб гаспадарчых таварыствах» і п. 8.5 арт. 8 Статута ААТ «ААБ Беларусбанк».