ААТ «ААБ Беларусбанк» паведамляе, што 16 лістапада 2013 года ў перыяд часу з 06:00 да 12.00 банкам будуць праводзіцца прафілактычныя работы на абсталяванні, якое забяспечвае функцыянаванне каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.
У адзначаны прамежак часу не будуць даступныя для правядзення наступныя аперацыі:
- перавод грашовых сродкаў у рамках рахункаў аднаго кліента (у сетцы інфакіёскаў, паслугах «М-банкінг» і «Інтэрнэт-банкінг»);
- рэгістрацыя на паслугу «Інтэрнэт-банкінг» на карпаратыўным сайце банка;
- афармленне заявы на атрыманне выпіскі па рахунку на адрас электроннай пошты (у паслугах «М-банкінг» і «Інтэрнэт-банкінг»);
- атрыманне пароля 3-D Secure (у паслугах «М-банкінг» і «Інтэрнэт-банкінг»).
Просім прабачэння за часовыя нязручнасці.