Дзейнасць банка ў студзені-кастрычніку 2013 года была накіравана на рашэнне задач, вызначаных Асноўнымі паказчыкамі развіцця на 2013 год і Зводным планам мерапрыемстваў на 2013 год па іх рэалізацыі, а таксама на дасягненне індыкатыўных параметраў Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2013 год.
Нарматыўны капітал банка на 01.11.2013 склаў 21 трлн рублёў, статутны фонд - 16,2 трлн рублёў, або 1 279 млн еўра.
Рэсурсная база банка за студзень-кастрычнік 2013 года павялічылася на 19 %, або на 24 трлн рублёў, і на 01.11.2013 склала 154 трлн рублёў.
(Тут і далей лічбы прыведзены на аснове методыкі індыкатыўных параметраў НБ РБ).
На 01.11.2013 аб'ём сродкаў карпаратыўных кліентаў склаў 51 трлн рублёў.
Аб'ём рэсурсаў, прыцягнутых шляхам размяшчэння аблігацый сярод юрыдычных асоб, - 859 млрд рублёў, у тым ліку 475 млрд рублёў і 42 млн долараў ЗША ў эквіваленце.
Сродкі фізічных асоб (без уліку налічаных працэнтаў і каштоўных папер) - 48 трлн рублёў, у тым ліку 18 трлн рублёў у беларускіх рублях, у замежнай валюце 3 млрд долараў ЗША ў эквіваленце.
Праз аблігацыі для фізічных асоб прыцягнута 1,4 трлн рублёў, у т.л. 24 млрд рублёў, 125 млн долараў ЗША, 21 млн еўра.
Ад замежных банкаў і фінансавых кампаній прыцягнута крэдытных рэсурсаў у памеры 1 885 млн долараў ЗША ў эквіваленце.
Аб'ём крэдытаў кліентам банка - 110 трлн рублёў, у тым ліку: крэдыты юрыдычным асобам - 74 трлн рублёў, крэдыты фізічным асобам - 36 трлн рублёў.
Памер крэдытнага партфеля фізічных асоб па льготных крэдытах, выдадзеных у адпаведнасці з Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (№№ 13, 185, 195, 75, 368) - 31,4 трлн рублёў.
У абарачэнні знаходзяцца больш за 5 млн плацежных картак ААТ «ААБ Беларусбанк». Функцыянуе 1 201 банкамат, 2 191 інфакіёск, 37 тысяч электронных тэрміналаў у прадпрыемствах гандлю і сэрвісу, 2 тысячы пунктаў выдачы наяўных, 2 тысячы пунктаў прыёму камунальных плацяжоў.
Доля безнаяўных аперацый па плацежных картках у агульным аб'ёме расходных аперацый з выкарыстаннем плацежных картак у сетцы банка за кастрычнік 2013 года склала 26,75%.
Па выніках работы на наяўным валютным рынку ў справаздачным перыядзе ўстановамі банка набыта замежнай валюты (з улікам канверсіі) у эквіваленце долараў ЗША на суму 1 954 млн, прададзена 1 874 млн долараў ЗША ў эквіваленце.
Філіяльная сетка банка складаецца з 35 філіялаў (у т.л. 6 філіялаў-абласных (Мінскага) упраўленняў), 96 цэнтраў банкаўскіх паслуг і 1745 аддзяленняў (з якіх 827, або 47 % ад агульнай колькасці аддзяленняў, размешчана ў гарадах і 918, або 53 %, - у сельскай мясцовасці).
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»