Навіны банка і прэс-рэлізы
08.11.2013

Новая прапанова ААТ «ААБ Беларусбанк» - пакет паслуг «Пенсіённы» (прэс-рэліз)

Пакет паслуг «Пенсіённы» - новая прапанова ААТ «ААБ Беларусбанк» для кліентаў, якія жадаюць атрымліваць пенсію з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі. Гэты пакет паслуг ідэальна падыдзе для людзей старэйшага ўзросту, якія вядуць дынамічны лад жыцця, любяць падарожнічаць, цэняць мабільнасць і свой час.

У рамках пакета паслуг «Пенсіённы» па жаданні пенсіянера можа быць аформлена міжнародная банкаўская плацежная картка Maestro або Visa Electron з рахункам у беларускіх рублях з тэрмінам дзеяння 3 гады. EMV-чып, якім акрамя магнітнай паласы, забяспечана банкаўская плацежная картка, дае дадатковую бяспеку пры ажыццяўленні аперацый. Гэтыя банкаўскія плацежныя карткі прадастаўляюць свайму трымальніку магчымасць аплачваць пакупкі ў гандлёва-сэрвісных арганізацыях па ўсім свеце, ажыццяўляць інтэрнэт-плацяжы, карыстацца сэрвісамі дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання і інш. Гэта банкаўская плацежная картка таксама дазваляе выгадна захоўваць грошы, паколькі на астатак сродкаў, якія захоўваюцца на пенсіённым рахунку, налічваецца павышаны працэнт. Магчымасць афармлення ў рамках пакета паслуг «Пенсіённы» па зніжаным кошце дадатковых банкаўскіх плацежных картак для членаў сям'і дазволіць ім, пры неабходнасці, здымаць пенсію або наадварот хутка папаўняць рахунак.

Акрамя афармлення міжнароднай банкаўскай плацежнай карткі, у рамках пакета паслуг «Пенсіённы», таксама ўключаны бясплатнае карыстанне разнастайнымі банкаўскімі сэрвісамі. Бясплатнае падключэнне да паслугі «Інтэрнэт-банкінг» дазволіць пастаянна кантраляваць стан рахунку і ажыццяўляць шырокі спіс аперацый, у тым ліку аплачваць камунальныя паслугі, папаўняць банкаўскія ўклады, здзяйсняць грашовыя пераводы, не наведваючы пры гэтым устаноў банка. Паслуга па бясплатным прадстаўленні ва ўстановах банка выпіскі па рахунку за любы неабходны перыяд дазваляе атрымліваць больш дэталізаваную інфармацыю аб прыходных і расходных аперацыях па рахунку.

У цяперашні час каля 520 тысяч грамадзян Рэспублікі Беларусь  атрымліваюць пенсіі з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак ААТ «ААБ Беларусбанк».

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!