Навіны банка і прэс-рэлізы
01.11.2013

Стэнд ААТ «ААБ Беларусбанк» на выстаўцы «Банк. Страхаванне. Лізінг» выклікаў вялікі інтарэс у наведвальнікаў (прэс-рэліз)

Восьмая спецыялізаваная выстаўка «Банк. Страхаванне. Лізінг» адкрылася 31 кастрычніка ў сталічным Палацы Спорту. У прывітальным слове намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Сяргей Дубкоў падкрэсліў яе ролю ў павышэнні фінансавай граматнасці насельніцтва. На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця «Беларусбанку» быў уручаны прыз за трэцяе месца ў праводзімым парталам Infobank.by сумесна з Асацыяцыяй беларускіх банкаў конкурсе «Ветлівыя банкі», асноўнай мэтай якога з'яўляецца паляпшэнне якасці і павышэнне эфектыўнасці працы банкаўскіх кантакт-цэнтраў.

image

На фота: Узнагароду намесніку старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Т.Л. Міхайлоўскай па выніках конкурса «Ветлівыя банкі» ўручае намеснік старшыні Асацыяцыі беларускіх банкаў А.В. Кучынскі

«Беларусбанк» прадставіў шырокую лінейку традыцыйных і новых паслуг, падрыхтаваў мноства прапаноў і сюрпрызаў.

Гульня для студэнтаў і школьнікаў «Фінансавы футбол», пераможцы якой атрымалі прызы з лагатыпам банка, трансляцыя навучальных мультыплікацыйных фільмаў «У цётачкі савы» з уручэннем гласарыяў «Азбука фінансавай граматгнасці» закліканы выхоўваць культуру адносін да грошай, фарміраваць  парадыгму жыццёвага поспеху.

Усе жадаючыя мелі магчымасць атрымаць аўтограф і зрабіць асабістае фота на памяць з Аляксандрай Герасіменяй, рэкламным тварам «Беларусбанка», прызёрам Алімпійскіх гульняў у Лондане, а таксама з заслужанай артысткай Рэспублікі Беларусь, фіналісткай Міжнароднага конкурса песні «Еўрабачанне-2013» Алёнай Ланской.

Стэнд выклікаў непадробны інтарэс наведвальнікаў.

image2

На фота: Аляксандра Герасіменя, рэкламны твар «Беларусбанка», прызёр Алімпійскіх гульняў у Лондане

image3

На фота: Алёна Ланская, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, фіналістка Міжнароднага конкурса песні «Еўрабачанне-2013»

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!