Навіны банка і прэс-рэлізы
31.10.2013

ААТ «ААБ Беларусбанк» прыступіла да выпуску плацежных картак MasterCard PayPass (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» і кампанія MasterCard Worldwide аб'явілі аб пачатку эмісіі плацежных картак MasterCard, аснашчаных тэхналогіяй бескантактавых плажоў PayPass.

Плацежныя карткі MasterCard Gold ААТ «ААБ Беларусбанк» з тэхналогіяй PayPass дазволяць сваім трымальнікам аплачваць пакупкі больш хутка і зручна, чым плацежнымі карткамі, асначанымі магнітнай паласой ці чыпам. Карыстацца бескантактавай плацежнай карткай лёгка і камфортна: такую картку не трэба пракатваць у плацежным тэрмінале для правядзення аплаты - трымальніку карткі дастаткова правесці ёй паблізу тэрмінала. Такім чынам, плацежная картка заўсёды застаецца ў руках кліента, што не толькі павялічвае бяспеку разлікаў, але і значна скарачае час здзяйснення пакупкі.

Бескантактавыя плацежныя карткі MasterCard Gold прапануюцца кліентам банка ў рамках пакета паслуг «Прэстыж», у які таксама ўключаны бясплатнае карыстанне паслугай SMS-апавяшчэнне, бясплатнае падключэнне да сістэмы Інтэрнэт-банкінг, афармленне са скідкай 50% міжнароднай плацежнай карткі.

Паралельна ААТ «ААБ Беларусбанк» вядзецца праца па пашырэнні сеткі абслугоўвання трымальнікаў бескантактавых плацежных картак - усё больш арганізацый гандлю і сэрвісу, якія супрацоўнічаюць з банкам, укараняюць гэты інавацыйны спосаб правядзення безнаяўных плацяжоў. У той жа час, трымальнікі плацежных картак MasterCard Gold з тэхналогіяй PayPass змогуць бесперашкодна ажыццяўляць аперацыі ва ўсёй існуючай інфраструктуры, якая забяспечвае абслугоўванне трымальнікаў усіх плацежных картак банка.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»