Навіны банка і прэс-рэлізы
30.10.2013

Увага акцыя! Бясплатны М-банкінг!

Паважаныя трымальнікі плацежных картак! ААТ «ААБ Беларусбанк» запрашае вас на 8-ю спецыялізаваную выставу «Банк. Страхаванне. Лізінг», якая пройдзе з 31 кастрычніка  па 2 лістапада 2013 года па адрасе: г.Мінск, праспект Пераможцаў, 4 (Палац Спорту). Наведаўшы стэнд банка, вы зможаце знайсці патрэбную інфармацыю пра картачныя прадукты банка, сэрвісы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, атрымаць памятныя сувеніры.

Акрамя таго, у перыяд правядзення выставы будзе праводзіцца агульнарэспубліканская акцыя! Упершыню падключыўшыся да паслугі «М-банкінг», Вы зможаце бясплатна карыстацца гэтай зручнай паслугай да канца бягучага года. Спяшайцеся. Акцыя дзейнічае з 31 кастрычніка па 2 лістапада 2013 года.

Падключыць «М-банкінг» можна самастойна, скачаўшы на мабільны тэлефон дадатак «M-Belarusbank», або звярнуўшыся ва ўстанову ААТ «ААБ Беларусбанк».

Дадатак «M-Belarusbank» даступны для скачвання на сайце www.m-bank.by, а таксама ў магазінах дадаткаў для мабільных тэлефонаў App Store і Google Play.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!