Навіны банка і прэс-рэлізы
28.10.2013

ААТ «ААБ Беларусбанк» уводзіць новы тэрміновы банкаўскі ўклад у беларускіх рублях «Інтэрнэт-дэпазіт - Прэзент» (прэс-рэліз)

Спецыяльна да Міжнароднага дня зберажэнняў - 31.10.2013 «Беларусбанк» для сваіх укладчыкаў на перыяд з 31.10.2013 па 21.11.2013  уводзіць тэрміновы банкаўскі ўклад «Інтэрнэт-дэпазіт - Прэзент» на наступных умовах:

- тэрмін захоўвання ўкладу -  3 месяцы;

- поўная працэнтная стаўка -  50% гадавых (стаўка асноўнага даходу - 48% гадавых можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворам,  стаўка прэміяльнага даходу - 2% гадавых фіксаваная);

- штомесячная капіталізацыя асноўнага даходу.

Для адкрыцця ўкладу неабходна быць уладальнікам дэбетавай банкаўскай плацежнай карткі  ААТ "ААБ Беларусбанк" і карыстальнікам сістэмы «Інтэрнэт-банкінг».

Уклад «Інтэрнэт-дэпазіт - Прэзент» адкрывае для ўкладчыкаў новую магчымасць афармлення ўкладу  без наведвання  падраздзялення банка! 

 

Падрабязнасці па тэлефоне 147, на карпаратыўным сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!