Упершыню ў Рэспубліцы Беларусь уклад у беларускіх рублях прывязаны да курса долара ЗША.
ААТ «ААБ Беларусбанк» прапануе эксклюзіўны прадукт - уклад у беларускіх рублях «Гарант», які забяспечвае стабільны ўзровень даходнасці, незалежна ад змянення курса долара ЗША.
Даход па ўкладзе «Гарант» складаецца з асноўнага даходу - асноўная працэнтная стаўка 10%, 12%, 15% - і дадатковага даходу, які ўстанаўліваецца ў працэнтах гадавых у залежнасці ад змянення курса долара ЗША.
Асноўны даход можа выплачвацца як штомесячна, так і ў канцы тэрміну. Дадатковы даход выплачваецца пры наступленні тэрміну вяртання ўкладу.
Уклад можа быць адкрыты на любы тэрмін па вашым выбары: 3, 6, 12 месяцаў.
Уклад не прадугледжвае расходныя аперацыі і дадатковыя ўзносы.
Размяшчаючы сродкі ў беларускіх рублях (мінімальна 10 000 000 руб.), банк гарантуе вам атрыманне дадатковага даходу, які забяспечыць вяртанне вашых зберажэнняў у беларускіх рублях, эквівалентнай суме долараў ЗША на дату адкрыцця ўкладу, плюс асноўны працэнтны даход.
Уклад «Гарант» - гэта ўнікальны прадукт, які не мае аналагаў на банкаўскім рынку.
Найбуйнейшы банк краіны - ваш надзейны гарант!
Падрабязнасці па тэлефоне 147, на карпаратыўным сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка»
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»