Навіны банка і прэс-рэлізы
14.10.2013

Здзейснены першы плацеж у Інтэрнэце па плацежнай картцы БЕЛКАРТ ААТ «ААБ Беларусбанк» (прэс-рэліз)

Трымальнікам плацежных картак БЕЛКАРТ ААТ «ААБ Беларусбанк» прадастаўлена доўгачаканая магчымасць рабіць пакупкі ў сетцы Інтэрнэт. Цяпер з дапамогай гэтых картак можна аплачваць пакупкі на сайтах інтэрнэт-магазінаў больш чым 70 арганізацый - партнёраў банка.

Першая аперацыя аплаты ў Інтэрнэце па плацежнай картцы БЕЛКАРТ ААТ «ААБ Беларусбанк» была здзейснена на сайце інтэрнэт-магазіна аператара мабільнай сувязі «Мабільныя ТэлеСістэмы» .

У мэтах забеспячэння дадатковай бяспекі ўсе інтэрнэт-плацяжы па плацежных картках БелКарт ажыццяўляюцца з прымяненнем спецыяльнай тэхналогіі бяспекі Інтэрнэт Пароль Белкарт, пры якой ідэнтыфікацыя трымальніка карткі, акрамя ўводу рэквізітаў карткі, ажыццяўляецца шляхам пацвярджэння кожнай аплаты сакрэтным паролем. Зарэгістраваць Інтэрнэт Пароль БелКарт можна з дапамогай сэрвісаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання «М- банкінг» і «Інтэрнэт-банкінг».

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!