Навіны банка і прэс-рэлізы
11.10.2013

Пазачарговы Агульны сход акцыянераў 18.10.2013

Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, паведамляе аб правядзенні 18 кастрычніка 2013 года ў адпаведнасці з загадам Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з наступнай павесткай дня:

  1. Аб унясенні змянення ў Статут ААТ «ААБ Беларусбанк».
  2. Аб зацвярджэнні Палажэння аб рэвізійнай камісіі ААТ «ААБ Беларусбанк».

Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць азнаёміцца з інфармацыяй па пытанні павесткі дня і запоўніць бюлетэнь для завочнага галасавання (па 15 кастрычніка), а таксама з рашэннем, прынятым пазачарговым Агульным сходам акцыянераў банка (пасля 21 кастрычніка), па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, пакой 415.

Дата заканчэння прыёму бюлетэняў - 15 кастрычніка 2013 года.

Прыняўшымі ўдзел у Агульным сходзе акцыянераў лічацца асобы, чые запоўненыя бюлетэні атрыманы ў вызначаным парадку.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 309 04 08, 309 11 23.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!