Навіны банка і прэс-рэлізы
11.10.2013

Вынікі дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» за студзень-верасень 2013 года (прэс-рэліз)

Дзейнасць банка ў студзені-верасні 2013 года была накіравана на вырашэнне задач, вызначаных Асноўнымі паказчыкамі развіцця на 2013 год і Зводным планам мерапрыемстваў на 2013 год па іх рэалізацыі, а таксама на дасягненне індыкатыўных параметраў Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2013 год.

На 01.10.2013 нарматыўны капітал банка склаў 21 трлн. рублёў.

Статутны фонд -  16,2 трлн. рублёў, або  1 322 млн. еўра.

Рэсурсная база банка за студзень-верасень 2013 года павялічылася на 17,5 %, або на 23 трлн. рублёў, і складае 152 трлн. рублёў.

 (Тут і далей лічбы прыведзены на аснове методыкі індыкатыўных параметраў НБ РБ).

Аб'ём сродкаў карпаратыўных кліентаў - 50 трлн. рублёў.

Аб'ём сродкаў, прыцягнутых шляхам размяшчэння аблігацый сярод юрыдычных асоб, -  1 трлн. рублёў, у тым ліку 639 млрд. рублёў і 41 млн. долараў ЗША.

Сродкі фізічных асоб (без уліку налічаных працэнтаў і каштоўных папер) - 47 трлн. рублёў, у тым ліку 19 трлн. рублёў у беларускіх рублях, у замежнай валюце 3 млрд. долараў ЗША ў эквіваленце.

Праз аблігацыі для фізічных асоб прыцягнута 1,4 трлн. рублёў, у т.л. 26 млрд. руб., 122 млн. дол. ЗША, 18 млн. еўра. Аб'ём замежных крэдытных рэсурсаў -   1 917 млн. долараў ЗША. Аб'ём крэдытаў кліентам банка  -  107,3 трлн. рублёў, у тым ліку крэдыты юрыдычным асобам - 71,8 трлн. рублёў, крэдыты  фізічным асобам - 35,5 трлн. рублёў.

Астатак запазычанасці фізічных асоб па льготных крэдытах у адпаведнасці з Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (№№ 13, 185, 195, 75, 368) дасягнуў 31 трлн. рублёў.

У абарачэнні знаходзяцца больш за 5 млн. плацежных картак ААТ «ААБ Беларусбанк». 

Функцыянуе 1196 банкаматаў, 2191 інфакіёск, амаль 36 тысяч электронных тэрміналаў у прадпрыемствах гандлю і сэрвісу, 2 тысячы пунктаў выдачы наяўных, 2 тысячы  пунктаў прыёму камунальных плацяжоў.

Доля безнаяўных аперацый па плацежных картках у агульным аб'ёме расходных аперацый з выкарыстаннем плацежных картак у сетцы банка за верасень 2013 года склала 26,96%.  

Па выніках працы на наяўным валютным рынку ў справаздачным перыядзе ўстановамі банка набыта замежнай валюты (з улікам канверсіі) у эквіваленце долараў ЗША на суму 1 739,7 млн., прададзена 1 655,8 млн. долараў ЗША.

Філіяльная сетка банка складаецца з 35 філіялаў (у т.л. 6 філіялаў-абласных (Мінскага) упраўленняў), 96 цэнтраў банкаўскіх паслуг і 1748 аддзяленняў (з якіх 830, або 47 % ад агульнай колькасці аддзяленняў, размешчана ў гарадах і 918, або 53 %, - у сельскай мясцовасці).

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!