Беларусбанк наведала дэлегацыя міністэрства сельскай гаспадаркі і развіцця сяла Дзяржавы Ізраіль. На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва ў арганізацыі фінансавання сумесных праектаў беларускіх і ізраільскіх кампаній, перспектыўных накірункаў супрацоўніцтва ў аграпрамысловай сферы.
Старшыня дэлегацыі міністр сельскай гаспадаркі і развіцця сяла Ізраіля Яір Шамір выказаў задавальненне супрацоўніцтвам з Рэспублікай Беларусь і адзначыў магчымасці буйнейшага банка краіны ў далейшым яго развіцці.
На фота: Міністр сельскай гаспадаркі і развіцця сяла Ізраіля Яір Шамір робіць запіс у Кнізе ганаровых гасцей Беларусбанка. Злева направа: намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» У.У. Новік, намеснік дырэктара дэпартамента міжнароднага бізнесу М.А. Кулічкоў, дырэктар дэпартамента карпаратыўнага бізнесу Д.Р. Грышчанкоў, намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» А.І. Паліўка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Іосіф Шагал
Даведачна: Рабочы візіт Яіра Шаміра ў Беларусь праходзіць 8-10 кастрычніка. У праграме - сустрэча з намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі Міхаілам Русым, кіраўніцтвам Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства замежных спраў, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях і Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта. У цэнтры ўвагі - пытанні паглыблення супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў галіне сельскай гаспадаркі, укаранення інавацыйных тэхналогій у беларускі аграпрамысловы комплекс. Па інфармацыі дыпмісіі, у час свайго знаходжання ў Беларусі міністр сельскай гаспадаркі і развіцця сяла Ізраіля наведае агракамбінат «Дзяржынскі», дзе пазнаёміцца з прыкладам паспяховага выкарыстання ізраільскіх тэхналогій у беларускай сельскай гаспадарцы.