Навіны банка і прэс-рэлізы
03.10.2013

З 01.10.2013 па 31.12.2013 у гандлёвай сістэме ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» ажыццяўляецца продаж простых (звычайных) акцый ААТ «ААБ Беларусбанк»

З 01.10.2013 па 31.12.2013 у гандлёвай сістэме ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» ажыццяўляецца продаж простых (звычайных) акцый ААТ «ААБ Беларусбанк», набыць якія могуць любыя асобы.
 
Асноўныя ўмовы продажу акцый:
  • намінальны кошт акцыі - 1000 руб.;
  • цана продажу акцый (рыначная цана) - 2000 руб.;
  • абмежаванняў па колькасці набываемых адной асобай акцый няма (у межах наяўнай прапановы).