Навіны банка і прэс-рэлізы
24.09.2013

ААТ «ААБ Беларусбанк» паведамляе аб заключэнні дагавору з ЗАТ «АВАНГАРД ЛІЗІНГ» (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» паведамляе аб заключэнні з ЗАТ «АВАНГАРД ЛІЗІНГ» дагавору на аказанне паслуг плацежнага агента па выплаце даходу і пагашэнні пяці выпускаў эмітаваных лізінгавай кампаніяй бездакументарных аблігацый.

Удзел плацежнага агента - агульнапрыняты ў міжнароднай практыцы элемент інфраструктуры публічнага выпуску аблігацый, які дазваляе забяспечыць празрыстасць і надзейнасць выканання абавязацельстваў эмітэнта перад уладальнікамі аблігацый, што з'яўляецца немалаважным фактарам, які садзейнічае росту даверу інвестараў.

Перавагамі ААТ «ААБ Беларусбанк» пры аказанні паслуг плацежнага агента з'яўляецца самая шырокая ў краніне рэгіянальная сетка, а таксама развітая інфраструктура абслугоўвання ўладальнікаў плацежных карт, што дазваляе зрабіць працэс атрымання выплат па аблігацыях максімальна камфортным як для прыватных, так і для карпаратыўных інвестараў.

Даведачна:

Па выніках 2012 года ЗАТ «АВАНГАРД ЛІЗІНГ» заняло 11-е месца з 33 лізінгавых кампаній, якія прынялі ўдзел у рэйтынгу Асацыяцыі лізінгадаўцаў Рэспублікі Беларусь. Па выніках 1-га паўгоддзя 2013 года аб'ём лізінгавага партфеля кампаніі перавысіў 56  млрд. руб.

ЗАТ «АВАНГАРД ЛІЗІНГ» з'яўляецца эмітэнтам 11 выпускаў аблігацый на агульную суму звыш 37 млрд. руб. У 4-м квартале 2013 года ЗАТ «АВАНГАРД ЛІЗІНГ» плануе правесці сярод юрыдычных і фізічных асоб адкрытае размяшчэнне дванаццатай аблігацыйнай пазыкі, а на працягу 12 месяцаў давесці аб'ём аблігацый ў абарачэнні да 100 млрд. руб.

 

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»