Навіны банка і прэс-рэлізы
16.09.2013

Вынікі дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» за студзень-жнівень 2013 года (прэс-рэліз)

Нарматыўны капітал банка на 01.09.2013 склаў 21 трлн. рублёў.

Статутны фонд складае 16,2 трлн. рублёў, або  1 360 млн. еўра.

Рэсурсная база банка за студзень-жнівень 2013 года павялічылася на 15%, або на 19 трлн. рублёў, і на 01.09.2013 склала 149 трлн. рублёў. (Тут і далей лічбы прыведзены на аснове  методыкі  індыкатыўных параметраў НБ РБ).

Аб'ём сродкаў карпаратыўных кліентаў на 01.09.2013 склаў 50 трлн. рублёў.

Аб'ём рэсурсаў, прыцягнутых шляхам размяшчэння аблігацый сярод юрыдычных асоб, на 01.09.2013 склаў 948 млрд. рублёў, у тым ліку:  457 млрд. рублёў і 55 млн. долараў ЗША.

Сродкі фізічных асоб (без уліку налічаных працэнтаў і каштоўных папер) на 01.09.2013 склалі 46 трлн. рублёў, у тым ліку: 19 трлн. рублёў у беларускіх рублях, у замежнай валюце 3 млрд. долараў ЗША ў эквіваленце.

Па стане на 01.09.2013 праз аблігацыі для фізічных асоб прыцягнута 1,2 трлн. рублёў, у т.л.: 26 млрд. руб., 111 млн. дол. ЗША,16 млн. еўра.

Памер замежных крэдытных рэсурсаў, прыцягнутых ад замежных банкаў і фінансавых кампаній, па стане на 1 верасня склаў 1 821 млн. долараў ЗША ў эквіваленце. Гэтыя рэсурсы накіраваны на крэдытаванне інвестыцыйных праектаў мадэрнізацыі і пашырэння прадпрыемстваў эканомікі краіны.

Аб'ём крэдытаў кліентам банка на 01.09.2013 склаў 104 трлн. рублёў, у тым ліку: крэдыты юрыдычным асобам - 69 трлн. рублёў, крэдыты фізічным асобам - 35 трлн. рублёў.

Памер крэдытнага партфеля фізічных асоб па льготных крэдытах у адпаведнасці з Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (№№ 13, 185, 195, 75, 368) па стане на 01.09.2013 дасягнуў 31 трлн. рублёў.

Па стане на 01.09.2013 у абарачэнні знаходзяцца больш за 5 млн. плацежных картак ААТ «ААБ Беларусбанк».

Функцыянуе 1 156 банкаматаў, 2 191 інфакіёск, больш за 35 тысяч электронных тэрміналаў у прадпрыемствах гандлю і сэрвісу, 2 тысячы пунктаў выдачы наяўных, 2 тысячы  пунктаў прыёму камунальных плацяжоў.

Доля безнаяўных аперацый па плацежных картках у агульным аб'ёме расходных аперацый з выкарыстаннем плацежных картак у сетцы банка за жнівень 2013 года склала 26,5%.

Па выніках працы на наяўным валютным рынку ў справаздачным перыядзе ўстановамі банка куплена замежнай валюты (з улікам канверсіі) у эквіваленце долараў ЗША на суму 1 530 млн., прададзена 1 440 млн. долараў ЗША.

На 01.09.2013 філіяльная сетка банка складаецца з 35 філіялаў (у т.л. 6 
філіялаў-абласных (Мінскага) упраўленняў), 96 цэнтраў банкаўскіх паслуг і 1751 аддзяленняў (з якіх 833, або 48% ад агульнай колькасці аддзяленняў, размешчана ў гарадах і 918, або 52%, - у сельскай мясцовасці).

Прэс-служба ААТ  «ААБ Беларусбанк»