З 16 верасня 2013 года Беларусбанк устанаўлівае заахвочвальны працэнтны даход па доўгатэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях:
- «Ашчадны» - у памеры 18% гадавых;
- «Ваш выбар» - у памеры 17% гадавых;
- «Прэміяльна-накапляльны «Дзіцячы» - у памеры 16,5% гадавых;
- «Класік плюс» - у памеры 14,7% гадавых;
- «Накапляльны» - у памеры 13% гадавых.
Налічэнне заахвочвальнага працэнтнага даходу ажыццяўляецца за перыяд з 16.09.2013 або дня адкрыцця ўкладу (дэпазіту) пасля ўказанай даты па 26.09.2013 (уключна).
Мы цэнім вашу паслядоўнасць і дзякуем за выбар нашага банка.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»
Падрабязнасці па тэлефоне 147, на карпаратыўным сайце і ў аддзяленнях Беларусбанка