Амаль 500 устаноў ААТ «ААБ Беларусбанк» гатовы ажыццяўляць дабрачынныя міжнародныя банкаўскія пераводы ў адрас пацярпелых ад паводкі на Далёкім Усходзе. Добраахвотныя ахвяраванні могуць быць пералічаны на адрас Упраўлення федэральнага казначэйства па Амурскай вобласці. Супрацоўнікі аддзяленняў нашага банка гатовы аказаць дапамогу нашым кліентам у афармленні плацежных даручэнняў. Узор запаўнення плацежнага даручэння таксама размешчаны на нашым сайце ў раздзеле «Фізічным асобам - Міжнародныя банкаўскія пераводы».
Акрамя таго, улічваючы, што на дапамогу пацярпелым ад паводкі ў Расійскай Федэрацыі адгунуліся шмат нашых кліентаў, 13.09.2013 ААТ «ААБ Беларусбанк» прыняло рашэнне не спаганяць плату за выкананне міжнародных банкаўскіх пераводаў пры пералічэнні сродкаў на ліквідацыю наступстваў паводкі ў Амурскай вобласці.