ААТ «ААБ Беларусбанк» сумесна з Цэнтрам сістэм ідэнтыфікацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі распрацавалі і прадставілі да пачатку новага навучальнага года ўнікальны для нашай краіны картачны прадукт - «Карта навучэнца».
Гэта картка прызначана для навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўяўляе сабой комплексны інструмент, які сумяшчае ў сабе функцыі банкаўскай плацежнай карткі і ўніверсальнага электроннага дакумента, як дазваляе выкарыстоўваць картку як электронны пропуск або электронны ключ па ўліку часу. «Карта навучэнца» асначана магнітнай паласой, унікальным штрых-кодам і убудаваным бескантактавым чыпам, а на пярэдні бок карткі наносіцца фотаздымак яе трымальніка.
За кошт таго, што «Карта навучэнца» з'яўляецца паўнацэннай плацежнай карткай ААТ «ААБ Беларусбанк», у школьнікаў з'яўляецца магчымасць разлічвацца з яе дапамогай у школьных сталоўках, буфетах, магазінах, што, несумненна, будзе садзейнічаць павышэнню фінансавай граматнасці дзяцей з самага ранняга ўзросту.
Па жаданні бацькоў па «Карце навучэнца» можа быць устаноўлена забарона на зняцце наяўных грашовых сродкаў. Бацькі таксама могуць кантраляваць выдаткі па «Карце навучэнца» з дапамогай зручных сэрвісаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання ААТ «ААБ Беларусбанк» «Інтэрнэт-банкінг», «М-банкінг».
Папоўніць «Карту навучэнца» можна бясплатна ва ўстановах ААТ «ААБ Беларусбанк», у банкаматах і інфакіёсках, у тым ліку з функцыяй прыёму наяўных. Акрамя гэтага, незалежна ад часу сутак і месцазнаходжання, бацькі таксама змогуць папоўніць рахунак «Карты навучэнца» з дапамогай «Інтэрнэт-банкінгу» і «М-банкінгу».
«Карта навучэнца» афармляецца ў якасці дадатковай да рахунку аднаго з бацькоў. У выпадку калі дзіця дасягнула 14-гадовага ўзросту і ў яго ёсць дакумент, які сведчыць асобу, картка таксама можа быць аформлена з асобным рахункам.
Функцыя электроннага пропуску спрашчае маніторынг наведвання школьных заняткаў вучнямі, а таксама дазваляе апавяшчаць бацькоў праз SMS-паведамленні аб дакладным часе прыходу/адыходу дзіцяці ў школу, або ўсіх выпадках спазненняў і прагулаў. Акрамя гэтага «Карту навучэнца» можна выкарыстаць як электронны ключ па ўліку часу працы, напрыклад, у камп'ютарных класах. У перспектыве такую картку можна будзе выкарыстоўваць у якасці праязнога дакумента ў гарадскім пасажырскім транспарце, білета чытача ў бібліятэках горада, пропуска ў сацыяльна-культурныя аб'екты і інш.
У бягучым годзе праект «Карта навучэнца» пройдзе апрабацыю на базе некалькіх сталічных школ.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»