У інфакіёсках банка рэалізавана магчымасць атрымання карт-чэкаў аб
здзяйсняемых аперацыях аплаты паслуг на адрас электроннай пошты плацельшчыка.
Для гэтага неабходна пасля правядзення аперацыі аплаты пры вызначэнні спосабу
атрымання карт-чэка выбраць на экране інфакіёска пункт меню «На e-mail» і далей
увесці адрас электроннай пошты, на які на працягу некалькіх секунд будзе дасланы
карт-чэк.
Падрабязнасці па тэл. Кантакт-цэнтра 147.