З 30 жніўня 2013 года Беларусбанк устанаўлівае заахвочвальны працэнтны даход па доўгатэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях:
- «Ашчадны» - у памеры 10% гадавых;
- «Ваш выбар» - у памеры 9% гадавых;
- «Прэміяльна-накапляльны «Дзіцячы» - у памеры 7,5% гадавых;
- «Класік плюс» - у памеры 5,7% гадавых;
- «Накапляльны» - у памеры 5% гадавых.
Налічэнне бонуса ажыццяўляецца за перыяд з 30.08.2013 або дня адкрыцця ўкладу (дэпазіту) пасля ўказанай даты па 26.09.2013 (уключна).
Мы цэнім вашу паслядоўнасць і удзячны за выбар нашага банка.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»