Беларусбанк з 27 жніўня 2013 года пачаў прыём грашовых сродкаў у беларускіх рублях ва ўклад «Гарантаваны даход» тэрмінам на 35 дзён.
Даход па ўкладзе - 33% гадавых. Стаўка фіксаваная.
Мінімальная сума ўкладу - 100 000 рублёў. Папаўненне ўкладу не ажыццяўляецца.
Даход дадаецца да астатку ўкладу ў дзень заканчэння тэрміну захоўвання.
Па заканчэнні 35 дзён аўтаматычная пралангацыя на аналагічны перыяд.
Пасля пралангацыі па ўкладзе магчымы расходныя аперацыі ў межах астатку капіталізаванага даходу.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»