Навіны банка і прэс-рэлізы
16.08.2013

ААТ «ААБ Беларусбанк» - у ліку заснавальнікаў ЗАТ «БЕЛКАРТ» (прэс-рэліз)

16 жніўня 2013 года адбылося падпісанне дагавору аб стварэнні ЗАТ «БЕЛКАРТ». Заснавальнікамі выступілі ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр», ААТ «ААБ Беларусбанк», ААТ «Белаграпрамбанк» і ААТ «Белінвестбанк».

Стварэнне ЗАТ заклікана ажыццяўляць арганізацыйнае суправаджэнне  функцыянавання плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ, яе метадалагічнае і інфармацыйнае забеспячэнне. Выдзяленне плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ у  асобную юрыдычную асобу павысіць яе кіруемасць, дазволіць акцэнтавацца на пытаннях стратэгіі і аператыўна будаваць тактыку, каб усяляк садзейнічаць развіццю рынка айчынных плацежных картак. Засяроджванне кіравання ў руках вядучых удзельнікаў сістэмы, каардынацыя бізнес-палітыкі ігракоў фінансавага рынку дае падставы спадзявацца, што плацежная сістэма БЕЛКАРТ зойме стабільна лідзіруючыя пазіцыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Даведачна: Рашэнне аб стварэнні новай юрыдычнай асобы ў форме закрытага акцыянернага таварыства было прынята наглядальным саветам Банкаўскага працэсінгавага цэнтра 06 чэрвеня 2013 года. З верасня 2007 года БПЦ валодае таварным знакам БЕЛКАРТ. У цяперашні час доля БЕЛКАРТ на рынку Рэспублікі Беларусь складае 46,54% па колькасці карт у абарачэнні. У склад удзельнікаў гэтай плацежнай сістэмы ўваходзіць 20 беларускіх банкаў.

ААТ «ААБ Беларусбанк» з'яўляецца ўдзельнікам сістэмы БЕЛКАРТ з 1996 года. У агульнай долі эмітаваных усімі банкамі Рэспублікі Беларусь картак БЕЛКАРТ, «Беларусбанк», з аб'ёмам эмісіі ў 3,3 млн. картак (64%), упэўнена займае 1 месца.

Сёння банкам прапануецца шырокі спектр картачных прадуктаў БЕЛКАРТ, у тым ліку для дзяцей, студэнтаў і карпаратыўных кліентаў. Асаблівы поспех маюць ашчадныя карткі, якія дазваляюць атрымліваць дадатковы даход у выглядзе павышанага працэнта на суму грашовых сродкаў на рахунку.

image002

На фота: 

Зубараў Генадзь Васільевіч, генеральны дырэктар ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр»,  
Падкавыраў Уладзімір Іванавіч, старшыня праўлення ААТ «Белаграпрамбанк», 
Пісарык Сяргей Паўлавіч, старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк», 
Лысюк Анатоль Анатольевіч,  старшыня праўлення ААТ «Белінвестбанк».

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!