Навіны банка і прэс-рэлізы
13.08.2013

Вынікі дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» за студзень-ліпень 2013 года (прэс-рэліз)

На 01.08.2013 нарматыўны капітал банка склаў 21 трлн. рублёў. Статутны фонд - 16,2 трлн. рублёў, або 1 374 млн. еўра.

Рэсурсная база банка за студзень-ліпень 2013 года павялічылася на 12%, або на 16 трлн. рублёў, і склала 145 трлн. рублёў. (Тут і далей лічбы прыведзены на аснове методыкі індыкатыўных параметраў НБ РБ).

Аб'ём сродкаў карпаратыўных кліентаў на 01.08.2013 склаў 48 трлн. рублёў, аб'ём рэсурсаў, прыцягнутых шляхам размяшчэння аблігацый сярод юрыдычных асоб - 1 трлн. рублёў, у тым ліку: 631 млрд. рублёў і 51 млн. долараў ЗША.

Сродкі фізічных асоб (без уліку налічаных працэнтаў і каштоўных папер) на 01.08.2013 склалі 44 трлн. рублёў, у тым ліку: 18 трлн. рублёў у беларускіх рублях, у замежнай валюце 3 млрд. долараў ЗША ў эквіваленце.

Праз аблігацыі для фізічных асоб прыцягнута 989 млрд. рублёў, у т.л.: 26 млрд. руб., 90 млн. дол. ЗША,14 млн. еўра.

Сума прыцягнутых ад замежных банкаў і фінансавых кампаній замежных крэдытных рэсурсаў складае 1 768 млн. долараў ЗША.

Крэдытны партфель складае 100 трлн. рублёў, у тым ліку: крэдыты юрыдычным асобам - 66 трлн. рублёў, крэдыты фізічным асобам - 34 трлн. рублёў, уключаючы льготныя крэдыты ў адпаведнасці з Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (№№ 13, 185, 195, 75, 368) - 30 трлн. рублёў.

У абарачэнні знаходзяцца больш за 5 млн. плацежных картак ААТ «ААБ Беларусбанк».

Функцыянуе 1 149 банкаматаў, 2 191 інфакіёскаў, больш за 35 тысяч электронных тэрміналаў у прадпрыемствах гандлю і сэрвісу, 2 тысячы пунктаў выдачы наяўных, 2 тысячы  пунктаў прыёму камунальных плацяжоў.

Доля безнаяўных аперацый па плацежных картках у агульным аб'ёме расходных аперацый з выкарыстаннем плацежных картак у сетцы банка за ліпень 2013 года склала 24,8%.

Па выніках работы на наяўным валютным рынку ў справаздачным перыядзе ўстановамі банка набыта замежнай валюты (з улікам канверсіі) у эквіваленце долараў ЗША на суму 1 314,3 млн., прададзена 1 235,2 млн. долараў ЗША.

Філіяльная сетка банка складаецца з 35 філіялаў (у т.л. 6 філіялаў-абласных (Мінскага) упраўленняў), 96 цэнтраў банкаўскіх паслуг і  1753 аддзяленняў (з якіх 835, або 48 % ад агульнай колькасці аддзяленняў, размешчана ў гарадах і 918, або 52 %, - у сельскай мясцовасці).

Прэс-служба ААТ « ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!