Навіны банка і прэс-рэлізы
02.08.2013

ААТ «ААБ Беларусбанк» атрымала ўзнагароду кампаніі Visa Inteational. (прэс-рэліз)

Другі год запар ААТ «ААБ Беларусбанк» атрымлівае прэстыжную ўзнагароду міжнароднай плацежнай сістэмы Visa International за якаснае абслугоўванне трымальнікаў банкаўскіх плацежных картак у намінацыі «Найменшая колькасць махлярскіх аперацый».

Узнагарода пацвярджае высокую якасць работы банка ў сферы забеспячэння фінансавай бяспекі кліентаў - трымальнікаў банкаўскіх плацежных картак.

У тэксце віншавання ад Visa International гаворыцца: «Сёння якаснае абслугоўванне кліентаў, асабліва ў сферы банкаўскіх плацежных картак, важна больш, чым калі-небудзь. Ваш прыклад адносін да кліентаў,  якія з'яўляюцца трымальнікамі картак Visa, працэс арганізацыі і аптымізацыі работы ставіць Вас на ўзровень вышэй за канкурэнтаў».

Супрацоўніцтва ААТ «ААБ Беларусбанк» і Visa International пачалося ў 2000 годзе. У 2002 годзе банкам была выпушчана першая картка гэтай міжнароднай плацежнай сістэмы. У цяперашні час «Беларусбанкам» эмітавана каля 1,2 млн. банкаўскіх плацежных картак Visa International (агульная колькасць выпушчаных банкам плацежных картак складае больш за 5 млн.).

Узнагарода за якаснае абслугоўванне кліентаў заснавана Visa International у 1992 годзе. Яе ўручэнне - прызнанне дасягненняў лепшых эмітэнтаў, эквайераў і працэсінгавых кампаній ва ўсім свеце.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!