Навіны банка і прэс-рэлізы
02.08.2013

ААТ «ААБ Беларусбанк» пашырыла магчымасці паслугі «Аўтааплата» (прэс-рэліз)

У трымальнікаў банкаўскіх плацежных картак ААТ «ААБ Беларусбанк» з'явілася новая магчымасць аўтаматычнай аплаты камунальных паслуг на карысць КУП «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама», а таксама паслуг РУП «Белтэлекам» (паслугі інтэрнэт-правайдара byfly, тэлебачання ZALA і стацыянарнага тэлефона) з дапамогай паслугі «Аўтааплата». Раней банкам была рэалізавана магчымасць аўтааплаты паслуг аператараў мабільнай сувязі МТС, life:) і Velcom.

У трымальнікаў банкаўскіх плацежных картак, якія карыстаюцца гэтай паслугай, знікае неабходнасць пастаянна кантраляваць, напрыклад, стан баланса мабільнага тэлефона або аплату запазычанасці па камунальных паслугах. Неабходны плацеж будзе здзейснены ў аўтаматычным рэжыме, патрабуемая сума грашовых сродкаў спішацца з рахунку банкаўскай плацежнай карткі, а яе трымальніку прыйдзе SMS-паведамленне з апавяшчэннем на нумар тэлефона, указаны пры рэгістрацыі паслугі.

Зарэгістраваць паслугу «Аўтааплата» можна ў любым інфакіёску банка, а для аўтааплаты паслуг аператараў мабільнай сувязі - таксама з выкарыстаннем «М-банкінга».

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»